Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Создатель беларусской «новой волны», эротично экранизировавший классику. Рассказываем о режиссере, ставшем легендой беларусского кино
  2. «Им было наплевать, как мы будем выживать и решать проблемы». Беларусы рассказали, как пережили «адский коллапс» в российском аэропорту
  3. Ужесточения вскоре появятся по застройке частных домов. Эксперты рассказали, надо ли будет переделывать уже возведенное жилье
  4. Что заставило доллар так резко сдать позиции и чего теперь ждать от него в ноябре? Пояснил финансовый аналитик
  5. «Наша Ніва»: в крупнейшую сеть автохаусов Butikavto пришел ДФР, владельца задерживали
  6. «Перенести или отменить». МИД предостерег белорусов от поездки в эти шесть стран Европы
  7. «Мы никому не говорим, где мы живем». Поговорили с представителем BELPOL об изнанке работы — информаторах, деньгах и личной безопасности
  8. Аномальное тепло и ночные заморозки. Синоптик рассказал о погоде на следующей неделе
  9. Соседи Беларуси этой ночью переведут часы. Как изменится разница во времени
  10. После визита Коула освободили 25 политзаключенных. Похоже, к вывозу готовили еще одну — но она была против
  11. Возрастная доплата к пенсии положена не всем. Кто ее не получит?


Сёння Украіна адзначае Дзень незалежнасці. Але звыклых святаў не будзе: на галовы людзей могуць пасыпацца бомбы і ракеты. Падаецца, менавіта гэты дзень зараз самы важны для людзей, якія вось ужо паўгода адважна процістаяць расійскай агрэсіі. 24 жніўня — гэта пра права называцца ўкраінцамі, жыць на сваёй зямлі і самім вырашаць свой лёс. І наконт гэтага нам ёсць што сказаць і ўкраінцам, і беларусам.

Проста зараз Расія аспрэчвае само права Украіны на існаванне. Чамусьці людзі (чалавек?) у Крамлі вырашылі, што ваша краіна — гэта не ваша краіна. Пуцін адкрыта заяўляў, што вам (ды і нам) незалежнасць «шчодра падарылі» і пра такія падарункі «самыя заўзятыя нацыяналісты раней нават і не марылі».

Гэта, вядома ж, глупства. Мы расказвалі пра тое, чаму Украіна — гэта зусім не Расія, пра тое, як сфармаваліся межы вашай дзяржавы. Магчыма, прачытаць гэтыя матэрыялы расійскім палітыкам перашкаджае тое, што яшчэ ў першы дзень вайны генпракуратура РФ вырашыла заблакаваць «Зеркало» на тэрыторыі Расіі — як і многія іншыя медыя з усяго свету.

Тое, як украінцы ўжо паўгода даказваюць Расіі прапісныя ісціны, выклікае ў нас і, упэўненыя, у мільёнах беларусаў захапленне. Ваш прэзідэнт не ўцёк, а папрасіў зброю. Вы ўжо ў першыя дні вайны стаялі ў вялізных чэргах да ваенкаматаў, каб абараняць сваю краіну. Кожны дзень вам даводзіцца жыць з невымоўным болем — ад страты блізкіх, дому, усяго свайго звыклага жыцця.

Нам таксама вельмі баліць ад таго, што адбываецца зараз ва Украіне. Але мы разумеем, што ваш боль непараўнальна мацнейшы.

Сёння, у Дзень незалежнасці Украіны, мы б хацелі, каб і ўкраінцы, і беларусы ведалі: кожны ў «Зеркале» робіць усё, што ад яго залежыць, каб як мага больш людзей даведаліся пра жахі гэтай вайны і каб яна як мага хутчэй скончылася. Кожны месяц мы расказваем сапраўдныя навіны двум з паловай мільёнам людзей. Мы паказваем вялізнай аўдыторыі (беларусам, украінцам, расіянам) свет такім, які ён ёсць. Мы расказваем пра боль, волю, спагаду — усё тое, што цяпер характарызуе Украіну.

Беларусь у апошнія паўгода — плацдарм для расійскай агрэсіі. Гэта немагчыма адмаўляць. Але мы спадзяемся, што большасць з тых, хто гэта чытае, аддзяляюць народ Беларусі ад людзей, якія дэ-факта з’яўляюцца ўладай у нашай краіне. Проста зараз яны плацяць свае даўгі за 2020 год — калі Пуцін дапамог Лукашэнку ўтрымацца. І нават заявы прэзідэнта Расіі аб тым, што наша краіна не павінна быць незалежнай, не выціскаюць з беларускіх чыноўнікаў і пары слоў абурэння. Суверэнітэт нашай краіны пад пагрозай — і, як ні парадаксальна, шмат у чым акурат з-за тых, хто павінен яго адстойваць.

Мы верым, што нашыя народы ў выніку ўсё ж — як ні дзіўна гучыць гэта ў 2022 годзе — змогуць зрабіць так, каб на нашых землях не было чужых войскаў.

Украіна была, ёсць і будзе незалежнай. І гэтая вайна павінна скончыцца толькі вашай перамогай.

Рэдакцыя «Зеркала».